«Цмокі» даведаліся ўсіх супернікаў па першым групавым этапе Кубка ФІБА-Еўропа.

Учора ў другім матчы другога кваліфікацыйнага раўнда вызначыўся апошні супернік «Цмокаў» у першым групавым этапе Кубка ФІБА-Еўропа. Балгарскі «Балкан», хоць і саступіў галандскаму «Дэн Босху» ва ўчорашняй сустрэчы, але па суме дзвюх сустрэч прайшоў далей.

Такім чынам, у першым групавым этапе Кубка ФІБА-Еўропы «Цмокі-Мінск» сустрэнуцца з балгарскім «Балкан», бельгійскім «Белфіўс Монс-Эно» і «Петраліна АЕК» з Кіпра.

Расклад:
17 кастрычніка – Цмокі-Мінск - Белфіўс Монс-Эно
24 кастрычніка – Балкан - Цмокі-Мінск
31 кастрычніка – Цмокі-Мінск  - Петраліна АЕК

6 лістапада –  Белфіўс Монс-Эно - Цмокі-Мінск
14 лістапада – Цмокі-Мінск - Балкан
21 лістапада – Петраліна АЕК - Цмокі-Мінск

Спонсары і партнёры