Заўтра «Цмокі» правядуць зваротную гульні з бельгійскім «Белфіўсам». Глядзім, што змянілася з першай сустрэчы.

Сустрэча 17 кастрычніка «Цмокі-Мінск» – «Белфіўс» для абедзвюх каманд была першай у групавым этапе Кубку ФІБА-Еўропа. Тады «Цмокі» былі мацнейшымі, а самымі рэзультатыўнымі гульцамі сталі Віталь Лютыч і Дзі Джэй Шэлтан. Праўда, цяпер амерыканец не дапаможа камандзе – форвард усё яшчэ мае праблемы са здароўем.

У нашага заўтрашняга суперніка справы ідуць не лепшым чынам: на тры паразы ў Кубку ФІБА накладаюцца няшчасці ў нацыянальным чэмпіянаце. І хоць бельгійцы ўсё яшчэ ідуць на другім месцы ў нацыянальнай першасці, але ўчорашняя параза ад Антвэрпэна, які займае апошні радок – гэта трывожны званок.

Самым рэзультатыўным у складзе супернікаў з'яўляецца які разгульвае Крыс Джонс (20 ачкоў + 5 асістаў у Кубку ФІБА-Еўропа, 18.4 ачка і 4.7 падборы ў чэмпіянаце Бельгіі). Лепшы ў працы пад шчытамі – Ураш Нікаліч (5.7 падборы ў Кубку, 8.2 падборы ў нацыянальнай першасці).

У выпадку паразы бельгійцы губляюць шанцы на выхад з групы.

Становішча ў групе «В» на бягучы момант:

Матч «Белфіўс» - «Цмокі-Мінск» пройдзе заўтра ў бельгійскім Монс ў 22.30 па мінскім часе. Трансляцыя будзе на youtube-канале ФІБА.

Кубак ФІБА-Еўропа. Перамога над бельгійцамі

Кубак ФІБА-Европа. «Белфіўс Монс-Эно»

Спонсары і партнёры