Заўтра ў Ларнацы вызначыцца, хто пройдзе ў наступны групавы этап Кубку ФІБА-Еўропа: «Цмокі» ці мясцовы АЕК. Глядзім, як так атрымалася.

АЕК стартаваў у Кубку з паразы ад «Балкана» (68:79), але рэабілітаваўся ў наступным матчы з бельгійцамі (83:78). Потым кіпрыёты прыехалі ў Мінск і зноў саступілі гэтым разам «Цмокам» (75:87).

Наступныя 2 сустрэчы выдаліся для АЕКа вельмі ўпартымі. Спачатку Уладзімір Верамеенка штрафным кідком прынёс сваёй камандзе перамогу на апошніх секундах гульні (78:77). Потым у не менш драматычным матчы АЕК адчапіў «Белфіўс» (63:62).  

Лепшым скорэрам каманды з'яўляецца Кайл Віналес, які набірае ў сярэднім 17.6 ачкоў за гульню. Пад шчытамі ўсё гэтак жа ўяўляе небяспеку беларус Уладзімір Верамеенка – 8.4 падборы за гульню.

Лістапад складаецца для АЕКа ўдала. Апроч перамог у Кубку ФІБА кіпрыёты ўжо 3 гульні запар не саступаюць і ў нацыянальным чэмпіянаце. Гэта дазволіла ім ўстаць на 2 радок турнірнай табліцы.

На сённяшні дзень сітуацыя ў нашай групе выглядае так:

Калі «Белфіўс» страціў шанцы на трапленне ў наступны этап, то «Балкан», які здолеў утрымаць патрэбную розніцу ў ліку ў матчы з «Цмокамі», 100% у другім этапе. Не залежна ад вынікаў сустрэчы з бельгійцамі.

Пераможца матчу АЕК Ларнака - «Цмокі» забярэ другую пуцёўку ў наступны этап.

Матч «Цмокі» - АЕК адбудзецца заўтра, 21 лістапада ў 20.00 па мінскім часе. Прамая трансляцыя будзе на youtube-канале ФІБА і канале «Беларусь 5 інтэрнэт».

Спонсары і партнёры