У сераду, 14 сакавіка, на Falcon Club Арэне "Цмокі" правядуць другі матч 1/8 фіналу Кубку ФІБА-Еўропа супраць італьянскага "Авеліна".

Авеліна
Коратка пра суперніка
Год: 1948
Горад: Авеліна, Італія
Клубныя колеры: зялёны і белы
Турніры: Серыя А, Кубак ФІБА-Еўропа
Дасягненні: уладальнік Кубка Італіі (2008)
Галоўны трэнер: Стэфана Сакрыпанці

Пра гісторыю італьянцаў і іх дасягненні ў новым сезоне мы распавядалі ў анонсе першай сустрэчы.

Першая гульня
"Цмокі" разумелі, што не маюць права на памылку і кожную гульню трэба праводзіць як апошнюю. Нягледзячы на ўпэўненныя дзеянні супернікаў на старце мінчукі ўжо да канца першай 10-хвілінкі былі наперадзе - 18:17.

Другая чвэрць атрымалася не вельмі рэзультатыўнай: каманды набралі ўсяго 2 ачкі за першыя 3 хвіліны, і толькі паспяховы лэй-ап Філіпа Адамавіча змяніў лік. За гэты час трэнерскі штаб задзейнічаў усіх баскетбалістаў: Філіп Адамавіч вярнуўся пасля хваробы, а Антон Вашкевіч замяніў траўмаванага Аляксандра Семянюка. Кожны гулец з'явіўся на пляцоўцы і адзначыўся рэзультатыўнымі дзеяннямі.

«Цмокі» адставалі на працягу ўсёй другой чвэрці, але дакладныя далёкія трапленні Чараповіча і Салаша на апошняй хвіліне перад вялікім перапынкам фактычна зраўнялі лік - 30:32 не на карысць мінчукоў.

Героем трэцяй чвэрці стаў Джасцін Грэй: абаронца некалькі разоў трапіў здалёк, павялічыўшы перавагу гасцей да рэкордных у гэтай гульні «+10»! Але «Авеліна», прайграючы, усё ж такі давёў справу да напружанай канцоўкі.

Апошняя хвіліна стала чымсці неверагодным. Гаспадары адыграліся з «-5» - 68:68, і «Цмокі» атрымалі права на апошнюю атаку. Дэвід Кравіш атрымаў мяч пад кошам і ўсадзіў яго зверху за 2 секунды да канца гульні.

На жаль, італьянцы здолелі скарыстацца гэтымі імгненнямі, каб пазбегнуць паразы - 70:70.

Што змянілася
У выходныя італьянцы правялі хатні матч нацыянальнага чэмпіянату супраць Брындызі. Нашыя супернікі былі мацнейшымі - 89:71. Гульцы "Авеліна" паказалі высокі адсотак трохачковых: 12 з 17, 70.6%. На думку трэнера Стэфана Сакрыпанці, менавіта нізкі адсотак трохачковых кідкоў (2 з 21, 9.5%) не дазволіў яго камандзе абгуляць мінчукоў у першай сустрэчы Кубку ФІБА-Еўропа.

 У гульні чэмпіянату Італіі адбыўся дэбют Шэйна Лаваля. За 14 хвілін на пляцоўцы нігерыйскі цэнтравы набраў 3 ачкі і здзейсніў 7 падбораў. Бруна Фіціпальда набраў 18 ачкоў, трапіўшы 4 з 4 з-за дугі.

Нашая каманда таксама правяла ў нядзелю матч Адзінай лігі ВТБ. На выездзе "Цмокі" выявіліся мацнейшымі за "Парму", а Крыстафер Чараповіч правёў выдатную гульню, набраўшы ў гэтай сустрэчы 33 ачкі, 7 дакладных трохачковых і 7 падбораў!

Час і месца
Матч з "Авеліна" пройдзе ў 19:00 на Falcon Club Арэне. Квіткі - на Ticketpro. У прамым эфіры гульню можна будзе ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5" і на на YouTube:

  • Добавить в Разговорник
     
    • Новый список слов для English (USA) -> Русский...
       
    • Создать новый список слов...
  • Копировать

Спонсары і партнёры