Сёння ў 12.00 па мінскім часе адбудзецца лёсаванне баскетбольнай Лігі Чэмпіёнаў.

Па выніках паседжання рады Лігі Чэмпіёнаў, які адбыўся 27 чэрвеня ў штаб-кватэры ФІБА, нашая каманда трапіла ў кваліфікацыйную частку турніру. Для траплення ў рэгулярную сетку чэмпіянату, «Цмокі» павінны прайсці тры адборачныя этапы. Свайго першага суперніка мы даведаемся ўжо сёння ў 12:00 па мінскім часе.

У рэгулярным сезоне 2018-2019 Лігі Чэмпіёнаў ФІБА возьмуць удзел 32 каманды. На дадзены момант вядомыя 26 удзельнікаў, аякія атрымалі месца ў сетцы: «Анвіл» (Польшча), «Банвіт» (Турцыя), «Бешыкташ» (Турцыя), «Брозу Баскетс» (Германія), «Вентспілс» (Латвія), «Віртус» (Італія), «Дыжон» (Францыя), «Ле-Ман» (Францыя), «Людвігсбург» (Германія), «Нептунас» (Літва), «Німбурк» (Чэхія), «Алімпія» (Славенія), «Апава» (Чэхія), «Астэндэ» (Бельгія), «Праметэус» (Грэцыя), «Сідзігас» (Італія), «Страсбур» (Францыя), «Тэлекам Баскетс» (Германія), «Тэнэрыфэ» (Іспанія), «Умана Рейер» (Італія), «Фуэнлабрада» (Іспанія), «Хапаэль Ерусалім» (Ізраіль), «Хапаэль Халон» (Ізраіль), «Эскішахір» (Турцыя), АЕК (Грэцыя), ПАОК (Грэцыя).

Па выніках трох раўндаў кваліфікацыі да іх далучацца яшчэ 6 каманд. На вакантныя месцы ў рэгулярнай сетцы прэтэндуюць адразу 30 клубаў.

«Цмокі» пачнуць турнір з першага раўнда.

24 каманды-ўдзельніцы стартавага этапу падзеляць на пары і кожная пара правядзе па два матчы (дома і на выездзе), пасля чаго 12 пераможцаў пройдуць у другі раўнд.

Удзельнікі першага кваліфікацыйнага раўнда: «Аўтадор» (Расія), «Антверп Джайнтс» (Бельгія), «Арыс» (Грэцыя), «Баккен Беарз» (Данія), «Дынама» (Грузія), «Донар» (Нідэрланды), «Канту» (Італія), «Карху» (Фінляндыя), «Леўскі» (Балгарыя), «Лестар Райдэрс» (Вялікабрытанія), «Ніжні Ноўгарад» (Расія), «Норрчэпінг Долфінс» (Швецыя), «Арадзя» (Румынія), «Порту» (Партугалія), «Проксімус Спіроу» (Бельгія), «Сігал Прышціна» (Косава), «Сальнокі Алай» (Вугоршчына), «Торунь» (Польшча), «Фрыбург Алімпік» (Швейцарыя), «Хапаэль Тэль-Авіў» (Ізраіль), «Цмокі-Мінск» (Беларусь), «Шаўляй» (Літва), «Эстудзіантас» (Іспанія), АЕК (Кіпр).

У другім кваліфікацыйным раўндзе 12 каманд ізноў будуць разбіты на пары і пасля двух матчаў (дома і на выездзе) шэсць пераможцаў адправяцца ў трэці адборачны раўнд. На апошнім этапе да іх далучацца яшчэ шэсць удзельнікаў, якія патрапілі ў трэці кваліфікацыйны раўнд наўпрост: «Байройт» (Германія), «Леткабеліс» (Літва), «Мурсія» (Іспанія), «Нантэр» (Францыя), «Пардубіцэ» (Чэхія), «Сакар'я» (Турцыя).

6 пераможцаў у сваіх парах атрымаюць пуцёўкі ў рэгулярны сезон Лігі Чэмпіёнаў.

Па правілах лёсавання, клубы, што прадстаўляюць адну краіну, не могуць гуляць адзін супраць аднаго ў кваліфікацыі і рэгулярным сезоне. Улічваючы гэтае правіла і выніковае месца ў нацыянальным чэмпіянаце ў папярэднім сезоне, 24 каманды з першага адборачнага раўнда былі падзелены на чатыры коша:

Кош А:

«Аўтадор» (Расія ), «Антверп Джайнтс» (Бельгія), «Арыс» (Грэцыя),) «Баккен Беарз» (Данія), «Арадзя» (Румынія), «Эстудзіантас» (Іспанія).

Кош В:

«Донар» (Нідэрланды), «Левски» (Балгарыя), «Ніжні Ноўгарад» (Расія), «Проксимус Спироу» (Бельгія), «Сольноки Олай» (Вугоршчына), «Цмоки-Мінск» (Беларусь).

Кош С:

«Канту» (Італія), «Порту» (Партугалія), «Сігал Прышціна» (Косава), «Торунь» (Польшча), «Хапаэль Тэль-Авіў» (Ізраіль), «Шаўляй» (Літва).

Кош D:

АЕК (Кіпр), «Дынама» (Грузія),  «Карху» (Фінляндыя), «Лестар Райдарс» (Вялікабрытанія), «Норрчэпінг Долфінс» (Швецыя), «Фрыбург Алімпік» (Швейцарыя).

Каманды з коша D атрымаюць у супернікі каманды з коша А (матчы 1-6), каманды з коша С згуляюць з камандамі з коша В (матчы 7-12). Каманды з кошыкаў А і В правядуць першую сустрэчу на выездзе, другую – дома, каманды з кошыкаў C і D – першую гульню дома, другую – на выездзе.

Матчы першага кваліфікацыйнага раўнда пройдуць 20 і 22 верасня.

Такім чынам, «Цмокі» атрымаюць ў супернікі адну з наступных каманд: «Порту» (Партугалія), «Хапоэль Тэль-Авіў» (Ізраіль), «Торунь» (Польшча), «Канту» (Італія), «Шаўляй» (Літва) ці «Сігал Прышціна» (Косава). Першая гульня «Цмокаў» пройдзе на выездзе 20 верасня і дома 22 верасня.  

Матчы другога кваліфікацыйнага раўнда пройдуць 25 і 28 верасня.

12 каманд-пермаожцаў будуць падзелены на пары па наступным прынцыпе: пераможцы матчаў 1-6 супраць пераможцаў матчаў 7-12. Пераможцы матчаў 1-6 правядуць першую гульнб на выездзе, другую дома, адпаведна, пераможцы матчаў 7-12 – дома – на выездзе.

Матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда пройдуць 1 і 4 кастрычніка.

Шэсць сеяных у трэцім кваліфікацыйным раўндзе каманд правядуць матчы спачатку на выездзе, потым дома.  

Глядзіце прамую трансляцыю лёсавання сёння ў 12:00!

Спонсары і партнёры