У чацвер мужчынская зборная Беларусі адправіцца ў Беласток, дзе правядзе дзве таварыскія сустрэчы супраць зборнай Польшчы ў рамках штогадовага турніру «Бізон Кап».

З 28 мая у мужчынскай нацыянальнай каманды пачаўся навучальна-трэнеравальны збор. З асноўнай каманды «Цмокі-Мінск» у беларускую зборную прадставяць: Сяргей Вабішчэвіч, Аляксей Трасцінецкі, Максім Салаш, Антон Вашкевіч, Аляксандр Семянюк, Яўген Белянкоў. З рэзерву выкліканы Вячаслаў Корж, Андрэй Рагазенка, Раман Рубінштэйн, Іван Аладка, Максім Лютыч і Кірыл Чумакоў. Апроч таго, трэнерскім штабам зборнай быў прынята рашэнне прыцягнуць наймалодшых «Цмокаў»: на збор выкліканы Уладзіслаў Блізнюк, Глеб Паграбіцкі і Данііл Барысевіч.

У пятніцу частка гульцоў адправіцца ў польскі Беласток, дзе адбудзецца штогадовы таварыскі турнір «Бізон Кап». У рамках турніру Беларусь правядзе дзве таварыскія сустрэчы з Польшчай.

    Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Аляксандр Круцікаў:
    Гэта добрая магчымасць — згуляць з нацыянальнай камандай Польшчы. Тым больш у нас хутка апошні раўнд кваліфікацыі.

   У супернікаў не будзе аптымальнага складу, таму што многія гульцы яшчэ гуляюць у фінальнай частцы польскай лігі. Але галоўны трэнер палякаў Майк Тэйлар пайшоў па тым жа шляху, што і мы: ён праглядае бліжэйшых кандыдатаў у асноўную каманду. З тых гульцоў, што ўжо скончылі сезон.

    Што да збору, які цяпер ідзе, то акрамя хлопцаў з асноўнай каманды «Цмокі» я запрасіў Кірыла Сітніка, Данілу Барысевіча, Уладзіміра Крысевіча… Гэта значыць і тых гульцоў, што ўжо былі ў абойме, і маладых хлопцаў накшталт Улада Блізнюка, якія атрымалі запрашэнне ўпершыню. Адзінае, яны далучацца крыху пазней, бо сканчаюць гуляць у чэмпіянаце краіны.

Фота: bbf.by

Спонсары і партнёры