Набыць месца на арэне ўжо магчыма!

Міжсезонне ў самым разгары, і, пакуль гульцы і трэнеры адпачываюць пасля напружанага года, мы рыхтуемся да новага сезона. Учора распавялі пра арэны, на якіх мужчынская каманда будзе гуляць, а сёння аб'яўляем пра старт продажаў абанементнай праграмы. Што трэба пра гэта ведаць:

У продажы з'явіліся тры катэгорыі клубнай карты "Цмокі-Мінск"
Уся абанементная праграма новага сезона падзелена на 3 накірункі: "Фан", "Заўзятар" і "СДзЮШАР". Расказваем пра гэта падрабязней:

Як толькі вы набудзеце карту "Фан", то атрымаеце месца на нашым фан-сектары на кожным хатнім матчы. Вы будзеце не проста глядзець баскетбол з трыбун - вы апынецеся сярод самых актыўных заўзятараў, якія падтрымліваюць каманду на працягу ўсяго матча. Вы сэканоміце 50% у параўнанні з набыццём квіткоў на ўсе матчы і атрымаеце зніжку ў 20% на нашу атрыбутыку і сувенірную прадукцыю. Апроч таго, вы аўтаматычна робіцеся ўдзельнікам дысконтнай праграмы клуба.

Кошт: 40 рублёў

"Заўзятар" - гэта карта-абанемент для аматараў розных катэгорый практычна на кожнае месца на арэне, па якой можна будзе наведаць усе матчы турніраў, у якіх асноўная каманда "Цмокі-Мінск" возьме ўдзел у сезоне 2017/18. Уладальнік карты атрымае зніжку ў 10% на клубную атрыбутыку і зможа атрымліваць бонусы ад партнёраў дысконтнай праграмы клуба. Мы вылучылі наступныя катэгорыі "Заўзятараў":

- Дарослы. Гэта абанемент, які дазваляе хадзіць на ўсе хатнія гульні сезона 2017/18. Кошт: 50-100 рублёў;
- Дзіцячы. Гэтым тыпам карты могуць карыстацца маладыя аматары баскетбола ад 6 да 17 гадоў уключна. Важна: дзецям да 5 гадоў уваход на арэну вольны. Кошт: 30-50 рублёў;
- Сацыяльны. У гэту катэгорыю ўваходзяць студэнты, ветэраны працы і баявых дзеянняў, інваліды першай і другой груп. Кошт: 35-60 рублёў;
- Усёй сям'ёй 2+1. Падобны абанемент разлічаны на сям'ю, што складаецца з дзвюх дарослых і аднаго дзіцяці (да 17 гадоў уключна). Кошт: 105-180 рублёў.
- Усёй сям'ёй 2+2. Па гэтым абанеменце на матчы "Цмокі-Мінск" будуць хадзіць сем'і з двума дарослымі і двума дзецьмі (да 17 гадоў уключна). Кошт: 120-200 рублёў.

Ёсць спецыяльная прапанова для вучняў нашай дзіцячай баскетбольнай школы - "СДзЮШАР". Гэты абанемент дае права прайсці на арэну з магчымасцю заняць вольнае месца. Акрамя таго, уладальнік карткі атрымлівае 10-адсоткавую зніжку на нашу сувенірную прадукцыю. Абанемент можна набыць толькі ў спарткомплексе "Цмокі-Мінск". Кошт: 20 рублёў

Набыццё абанемента праходзіць у два этапа
Атрымаць карту ў дадзены момант нельга, але ўжо з сённяшняга дня можна забраняваць месца на арэне, набыўшы адпаведны сертыфікат. Сертыфікат можна купіць на сайце Ticketpro, у нашым спарткомплексе (Уральская, 3а) ці ў кропках продажаў афіцыйных партнёраў Ticketpro

За тыдзень да першага хатняга матча "Цмокі-Мінск" у сезоне 2017/18 пачнецца абмен сертыфіката на саму клубную карту. Дакладныя даты абмену будуць вядомыя пасля ўзгаднення календара гульняў каманды. Абмяняць сертыфікат на абанемент можна будзе ў спарткомплексе "Цмокі-Мінск" (Уральская, 3а).

На розныя сектары на арэне - свае кошты
Мы падзялілі сектары на арэне на 5 катэгорый і прысвоілі кожнай з іх сваю цану для абанементаў. Азнаёміцца з коштам месцаў можна тут, а паглядзець, дзе знаходзяцца гэтыя месцы - на сайце Ticketpro. Каб паглядзець размяшчэнне месцаў і сектараў у зале, трэба выбраць тып абанемента, націснуць на "Квіткі" і перайсці на ўкладку "Паказаць план залы".

Спонсары і партнёры