Дзякуй за гульню!

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" аб'яўляе аб спыненні супрацоўніцтва з цяжкім форвардам Паўлам Ульянкам (38 гадоў, 204 см). Гулец выступаў у камандзе з 2012-га года. 

Павел перайшоў у "Цмокі" з эстонскага "Калева" перад сезонам 2012/13. Разам з нашай камандай ён 5 разоў выйграваў Кубак і чэмпіянат Беларусі. У майцы "Драконаў" Павел Ульянка правёў 108 гульняў у Адзінай Лізе ВТБ, 22 матча ў Кубку ФІБА-Еўропа, 37 сустрэч у Еўрачэленджы, 35 паядынкаў у чэмпіянаце Беларусі і 16 - у Кубку краіны.

Генеральны дырэктар "Цмокі-Мінск" Юрый Шакола: Такі лёс усіх баскетбалістаў. Надыходзіць час задумацца аб завяршэнні спартыўнай кар'еры. Павел прыняў такое рашэнне гэтым летам. Ён быў яркім гульцом з бліскучым гульнявым мысленнем, здольны цешыць гледачоў прыгожай гульнёй. Такім мы яго запомнім. Ад сябе асабіста хачу пажадаць Паўлу поспехаў у няпросты перыяд адаптацыі да новага этапу жыццёвага шляху. Мы будзем рады новым сустрэчам з ім. Яго погляд будзе нам вельмі карысным у пытаннях выбару кірунку развіцця нашага клуба.

Спартыўны дырэктар "Цмокі-Мінск" Ягор Мешчаракоў: "Усё ў клубе ад усяго сэрца ўдзячныя Паўлу Ульянку за ўсе 5 сезонаў, праведзеныя ў форме "Цмокаў", а таксама за агульны ўнёсак гульца ў развіццё беларускага баскетбола і яго адданасць нацыянальнай камандзе краіны, за якую ён выступаў з 1998-га года. Павел  гэта тып "савецкага" пакалення нашых баскетбалістаў, якіх адрозніваў ваярскі характар і жаданне бескампраміснага змагання да пераможнага канца. Павел з'яўляецца яркім прыкладам спартыўнага даўгалецця. Ад усяго клуба жадаю гульцу і яго сям'і поспехаў у будучыні!"

Павел Ульянка набраў 1402 ачка ў 218 матчах за "Цмокі-Мінск". Мы дзякуем форварда за тыя 5 гадоў, якія ён правёў у нашым клубе!

Спонсары і партнёры