Адчынілі новы сезон!

9 верасня Falcon Club Арэна прыняла першы матч новага баскетбольнага сезона: у захапляльным змаганні стукнуліся каманды "Логава Цмокаў" і "Сталічныя зоркі".

Здавалася, што склад "Цмокаў" значна мацней: тут і адзін з лепшых цэнтравых у гісторыі Беларусі Аляксей Лашкевіч, і экс-разыгрываючыя зборнай Уладзімір Шарко з Георгіем Кандрусевічам, і легендарны баскетбаліст Сяргей Светнік, і генеральны дырэктар клуба Юрый Шакола...У "Зорак" жа на высокім прафесійным узроўні выступала толькі Наталля Марчанка, якая і вяла за сабой каманду. 

І ўсё ж, "Зоркі" не здаліся. Баскетбольныя таленты праявілі практычна ўсе ўдзельнікі "непрафесіяналаў", нейкі час нават лідаруючы ў ліку ў першай чвэрці. І ўсё ж, "Логава Цмокаў" у выніку перамагло - 56:49. Лепшым гульцом матча стаў Уладзімір Шарко.

Вынік матча ў падобным мерапрыемстве - не галоўнае, вядома. У ходзе гульні партнёры па камандзе дапамаглі Наталлі Марчанка забіць зверху, рэферы спыніў сустрэчу, каб зрабіць сэлфі, а ў хуткім адрыве ў адной з атак перадачу атрымаў нават галоўны трэнер Анатоль Якубенка, які паспрабаваў дапамагчы "Зоркам" трохачковым кідком. 

Гледачоў, якія прыйшлі на шоу, чакалі новае фірмавае марозіва ад "Цмокі-Мінск" і смачныя падарункі ад "Анегі". У перапынках матча прайшлі конкурсы з прызамі ў выглядзе клубнай атрыбутыкі і батл маскотаў. Так, на баскетбольнай пляцоўцы з'явіліся воўк "Іслачы", зубр "Дынама", Крумкач ды Скай з гандбольнага СКА.

Спонсары і партнёры