Вызначым уладальніка пуцёўкі ў Грэцыю 1 мая ў нашым спарткомплексе на Ўральскай, 3а!

Напачатку сезона мы анансавалі рэкламную гульню для заўзятараў. Яе ўмовы былі простыя: прыйсці на матч Адзінай Лігі ВТБ, атрымаць налепкі і пад канец сезона падаць запоўнены імі буклет арганізатарам.

У нядзелю прайшоў апошні матч Адзінай Лігі ВТБ, а гэта значыць, што мы пачынаем рыхтавацца да падвядзення вынікаў рэкламнай гульні. Да 28 красавіка ўсім яе ўдзельнікам трэба запоўніць купон у буклеце* (імя-прозвішча-імя па бацьку і астатнія графы) і прывезці ў спарткомплекс (Уральская, 3а) ці адправіць купон па пошце (220037, г. Мінск, вул. Уральская, 3а, каб. 133). 

1 мая ў 17:00 у спарткомплексе "Цмокі-Мінск" пройдзе розыгрыш прызоў, галоўны з якіх - пуцёўка на дваіх у Грэцыю. Таксама прызы прадставіў партнёр нашага клуба загарадны комплекс "Шышкі".

*Купон, размешчаны злева ў буклеце, удзельнік павінен пакінуць сабе, а правы перадаць арганізатарам разам з буклетам.

Спонсары і партнёры