Вядомы гандбаліст - аб уражаннях ад баскетбола на Falcon Club і аб матчах са свядома больш моцным супернікам.

Экс-гулец зборнай Беларусі па гандболе Сяргей Рутэнка, які завяршыў прафесійную кар'еру гэтай зімой, наведаў матч "Цмокі-Мінск" супраць УНІКСа. У інтэрв'ю клубнай прэс-службе "Драконаў" вядомы гандбаліст расказаў пра атмасферу на Falcon Club і пра тое, чаму не пачаў займацца баскетболам прафесійна.

Пра выбар паміж баскетболам і гандболам
У дзяцінстве я жыў у прыгарадзе Мінска і шукаў школу для заняткаў спортам. Хацеў гуляць у баскетбол, але калі патэлефанаваў у СДзЮШАР алімпійскага рэзерву на (цяпер РДВАР на Філімонава - прым.рэд.), мне сказалі, што баскетбола няма, але ёсць гандбол. Так мяне і перацягнулі. 

У прынцыпе, мне падабаецца баскетбол, гэта дынамічная і цікавая гульня. Падчас прафесійнай кар'еры любіў, калі на трэнераваннях у якасці размінкі нам давалі пагуляць у баскетбол. 

Пра баскетбол на Falcon Club
Я быў раней на матчы "Цмокаў", прыходзіў неяк на "Мінск-Арэну". На Falcon Club я ўпершыню і магу сказаць, што на арэне ўтульна. Прыемна назіраць за гульнёй, асабліва калі каманда выйграе. Прыйшоў на матч з дачкой, ёй таксама спадабалася: яна ўвесь час крычала, імкнулася падтрымаць каманду.

Пра матчы з мацнейшым супернікам
Складана сказаць, як гэта - выходзіць на матч са свядома мацнейшай камандай, таму што нават да пераходу ў "Барселону" мая каманда часта была фаварытам. Але, напрыклад, калі мы са славенскай "Цэле" ўпершыню выйгравалі Лігу чэмпіёнаў, больш ставілі на перамогу нямецкага "Фленсбурга". 

У такіх матчах, як з УНІКСам, гульцам няма чаго губляць: калі ты прайграеш, то, у прынцыпе, нічога страшнага не адбудзецца, таму што каманды знаходзяцца ў розных катэгорыях. Калі ты выйграеш, то будзе вялікі фурор. Калі я быў гульцом, то заўсёды імкнуўся шукаць пазітыўныя моманты ў такіх матчах. Думаю, што кожны з баскетбалістаў "Цмокі", сустракаючыся з грандамі, можа павярнуць сітуацыю ў свой бок.

Свой наступны хатні матч "Цмокі" правядуць 15 лістапада: у Палацы спорту "Драконы" прымуць ізраільскую "Бней Герцлію". Уваход на арэну вольны! Далучайцеся да нашага мерапрыемства на Facebook!

Спонсары і партнёры