"Цмокі" рады вітаць новага гульца ў сваім складзе.

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" склаў пагадненне з абаронцам Сяргеем Вабішчэвічам (29 гадоў, 191). Кантракт разлічаны на адзін сезон.

Сяргей пачынаў сваю прафесійную кар'еру ў "Мінск-2006", а мінулы сезон завяршаў у "БДЭУ-ГрандПрынт". У чэмпіянаце Беларусі сезона 16/17 гулец набіраў 19.6 ачкоў, 4.5 падборы і 4.8 перадачы за 32.42 хвіліны на пляцоўцы.

Ягор Мешчаракоў: Сяргей - дасведчаны гулец, здольны стварыць канкурэнцыю на пазіцыях першага і другога нумароў. Ён прыцягнуў нашу ўвагу сваімі лідарскімі якасцямі. Апроч таго, у апошнія гады Вабішчэвіч з'яўляецца лепшым бамбардзірам Чэмпіяната РБ (больш 20 ачкоў за матч).

Кар'ера:

Мінск-2006, Беларусь (2007/08)

ОЗАА Асіповічы, Беларусь (2008/09)

Горадня-93, Беларусь (2010/11)

СБК Асіповічы, Беларусь(2011/12)

Табол, Казахстан (2012/13)

Свіслач, Беларусь (2013/14)

Капшагай, Казахстан (2014/2015)

БДЭУ- ГрандПрынт (2016/17)

Спонсары і партнёры