Польскі спецыяліст будзе працаваць з асноўнай камандай. 

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" рады абвясціць аб прывабленні ў свае шэрагі Войтэка Валіха. Польскі спецыяліст зойме пасаду асістэнта галоўнага трэнера. Ён будзе адказны за скаўтынг і  агульнафізічную падрыхтоўку, а таксама будзе каардынаваць працу па АФП усіх калектываў "Цмокі-Мінск". 

Войтэк Валіх з 2012-га года працаваў у польскім "Кутна". У 2016-м ён далучыўся да трэнерскага штаба мужчынскай зборнай Беларусі.

Спонсары і партнёры