Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» дзякуе за падтрымку і адданасць усім заўзятарам, якія зараджалі каманду сваімі эмоцыямі і энергіяй на працягу ўсяго сезона!

Гэты сезон выдаўся паспяховым для «Цмокаў». Каманда пацвердзіла статус лепшай у краіне, заваяваўшы Кубак і тытул Чэмпіёнаў. На міжнароднай арэне мінчукі змаглі прабіцца ў топ-16 каманд Кубка ФІБА-Еўропа і здабылі 8 перамог у Адзінай Лізе ВТБ, паўтарыўшы свае лепшыя гістарычныя дасягненні. А студэнцкая зборная, сфармаваная з гульцоў мужчынскіх каманд «Цмокі-Мінск», стала срэбным прызёрам на прадстаўнічым турніры ў Маскве.

Але ўсе гэтыя дасягненні сталі магчымымі толькі дзякуючы нашым заўзятарам! Вы радаваліся нашым перамогам і падтрымвалі, калі мы спатыкаліся. Гналі нас наперад на хатняй пляцоўцы і калі мы гулялі за сотні кіламетраў ад дому! Мы адчувалі вашу энергію пры выключаным святле ў французскім «Нантэры» і калі ўпершыню ў гісторыі абыгрывалі «Лакаматыў».

Вы — нашая энергія, вы — наш «Цмок». Вы — гэта «Цмокі-Мінск»!

Спонсары і партнёры