Заўтра ў 16.30 «Цмокі» правядуць свой першы матч у Адзінай Лізе ВТБ. У суперніках новы ўдзельнік турніру «Зялёна Гура» з Польшчы. 

«Зялёна Гура», Польшча
Горад:
Зялёна Гура, Польшча
Год заснавання: 1946 
Клубныя колеры: зялёны, белы 
Галоўны трэнер: Ігар Йовавіч
Дасягненні:
Чэмпіёны Польшчы (2013, 2015, 2016, 2017)
Уладальнікі Кубка Польшчы (2015, 2017)
Уладальнікі Суперкубка Польшчы (2015)
2-разовыя ўдзельнікі Еўралігі (2014, 2016)
2-разовыя ўдзельнікі Еўракубка (2013, 2015)
Вэбсайт: www.basketzg.pl 

«Зялёна Гура» - дэбютант Адзінай Лігі ВТБ. Клуб быў заснаваны ў далёкіх 40-х, але сапраўдны баскетбольны бум адбыўся ў аднайменным горадзе ў апошнія 10 гадоў.

Менавіта гэты перыяд стаў самым паспяховым у гісторыі «Зялёнай Гуры»: каманда стала 4-разовым чэмпіёнам Польшчы, а таксама выступала ў Еўралізе, Еўракубку і Лізе чэмпіёнаў.

У гэтым міжсезонні каманда істотна абнавіла склад. Яе шэрагі пакінулі Якуб Дэр, Марцінас  Гецэвічус, Джэймс Флоранс, Уладзімір Драгічавіч. Дарэчы, апошні перайшоў у іншую моцную каманду Лігі ВТБ – Ніжні Ноўгарад. Папоўнілі склад каманды абаронцы: Маркел Старкс, Міхал Сакалоўскі, Каспер Трачык; нападнікі: Каспер Макоўскі і Жэлька Сакіч, цэнтравы Дарка Планініч.

У гэтым сезоне шмат надзей палякаў звязана менавіта з Міхалам Сакалоўскім, які з'яўляецца адным з лепшых гульцоў Польшчы. Абаронца перарос мясцовы чэмпіянат і быў гатоў адправіцца ў топ-лігу, але далучэнне «Зялёнай Гуры» да Лігі ВТБ прымусіла яго змяніць планы. 

Цікавай асобай з'яўляецца і галоўны трэнер каманды Ігар Йовавіч. У 36 гадоў ён паспеў 2 гады папрацаваць у якасці галоўнага трэнера з чарнагорскай «Будучнасцю», а нямецкі «Мітэльдойчар» і ўвогуле вывеў у Бундэслігу менш чым за 2 сезоны.

У аўторак у Польшчы стартаваў нацыянальны чэмпіянат. Наш супернік, саступаючы па ходу першай чвэрці (19-32), змог у выніку перайграць МКС Дамброва-Гурніча. Лепшымі ў той сустрэчы сталі гульцы стартавай пяцёркі: Міхал Сакалоўскі (21), Барыс Сававіч (20 + 9 падбораў) і Маркел Старкс (19 + 5 асістаў).

Першы хатні матч у Адзінай Лізе ВТБ парадуе заўзятараў не толькі гульнёй, але і сюрпрызамі. Як заўсёды, у холе Falcon Club Арэны можна будзе пакаштаваць фірмовае марозіва, надрукаваць лепшыя свае фатаздымкі на новай фатазоне і зрабіць змыўны малюнак на целе, нават калі вам злёгку не 6. З новага і нечаканага – вас могуць навучыць асновам гульні на гітары і праверыць вакальныя магчымасці. Такі інтэрактыў арганізуюць нашыя сябры і партнёры – музычная мацоўня Fasol.

А ў вялікім перапынку хтосьці з заўзятараў стане ўладальнікам снэкаў ад «Анегі», скрыні квасу ад «Крыніцы» і сертыфіката на семестр навучання ад Streamline. А самыя адважныя, спрытныя і ўмелыя паспрабуюць зрабіць той самы кідок на мільён. Дакладней на фірмавую гульнявую джэрсі з аўтографамі ўсёй каманды і ўласным прозвішчам на спіне.

7 кастрычніка, 16.30, Falcon Club Арэна. Прыходзьце, будзе цікава! Квіткі шукайце на сайце ticketpro.by.

Спонсары і партнёры