Заўтра на Falcon Club - другі матч!

У пятніцу, 12 студзеня, прайшоў матч мужчынскага чэмпіянату Беларусі паміж дзвюма камандамі “Цмокі-Мінск”: “маладзёжка” саступіла рэзервоваму складу пад кіраўніцтвам Расціслава Вергуна.

Нягледзячы на то, што літаральна ўчора рэзервовая каманда гуляла ў Балтыйскай лізе на выездзе, менавіта яна захапіла лідарства ў матчы ў сярэдзіне першай чвэрці. “Цмокі-2” захоўвалі роўны лік у стартавыя 5 хвілін, але да першага перапынку прайгравалі ўжо 16 ачкоў. 

Старэйшыя “Цмокі” актыўна прасавалі супернікаў, і у “маладзёжкі” часта ўзнікалі праблемы з рухам мяча. Вялікая колькасць страт прывяла да таго, што “Цмокі-2” набралі ўсяго 19 ачкоў за першую палову, а іх апаненты фактычна знялі ўсе пытанні за 20 хвілін матча - 39:19 на карысць рэзервовай каманды.

Пасля вялікага перапынку “Цмокі-2” сталі гуляць агрэсіўней, выкарыстоўвалі прэсінг і прымушалі супернікаў памыляцца. Нягледзячы на гэта, скараціць розніцу ў ліку не атрымалася: рэзервовы склад быў неверагодна дакладным з трохачковай дугі, закінуўшы 6 трохачковых толькі за трэцюю чвэрць! У выніку старэйшыя “Цмокі” здабылі перамогу - 86:56.

Лепшым у складзе рэзервовай каманды з 20 ачкамі стаў абаронца Андрэй Рагазенка. У “Цмокі-2” адлічыўся Антон Зарэцкі: 13 ачкоў ды 3 падборы.

У суботу каманды правядуць другі матч на пляцоўцы Falcon Club Арэны ў 11:00, за некалькі гадзін да гульні асноўнай каманды з "Енісеем". Уваход на сустрэчу вольны, але пасля сканчэння гульні мы папросім усіх гледачоў пакінуць арэну да ўсталёўкі сістэмы кантролю Ticketpro на гульню Лігі ВТБ. На тэрыторыі Falcon Club Буцік Кіно, а таксама змесцаванага радам спартовага комплексу "Мир Фитнеса" працуюць кафэ.

Цмокі-Мінск (2) - Цмокі-Мінск - 56:86 (9-25, 10-14, 19-27, 18-20)
Статыстыка

Спонсары і партнёры