Вырашальны матч - 26 мая.

19 ды 20 мая ў Мінску працягнулася серыя плэй-оф за 5-6 месцы чэмпіяната Беларусі. "Цмокі-2" ды "Імпульс-БДУІР" атрымалі па перамозе.

Калі ў першых двух матчах серыі кожны з калектываў здабыла па буйнай перамозе, то тут роўны лік можна было назіраць на працягу ўсіх 40 хвілін. У "Цмокі-2" паспяховым атрымаўся адрэзак пасля вялікага перапынку: "маладзёжка" здзейсніла рывок 12-2, выйшла наперад і ў выніку здолела здабыць перамогу - 75:68.

Лепшым у складзе нашай каманды стаў Максім Лютыч: малады цэнтравы набраў 19 ачкоў, зрабіў 10 падбораў і пры гэтым аддаў 7 перадач. Праявіў сябе Глеб Паграбіцкі, які раней выступаў за "Імпульс": 15 ачкоў і 2 перахопа.

Імпульс-БДУІР - Цмокі-Мінск (2) - 68:75 (23-22, 18-16, 17-23, 10-14)
Цмокі-Мінск (2):
Лютыч (19 + 10 падбораў + 7 перадач), Паграбіцкі (15), Куратнік (13), Зарэцкі (11 + 6 падбораў), Стаброўскі (6 + 6 перадач); Паланевіч (6), Блізнюк (2), Каратцў (2), Кулікоў (1), Друкаў (0), Траццяк (0).

На наступны дзень свае ўмовы дыктаваў "Імпульс": усю гульню гаспадары былі на крок наперадзе, а ў выніку БДУІРаўцы святкавалі перамогу з лікам 69:56.

Максім Лютыч набраў 21 ачко ды 7 падбораў, Уладзіслаў Блізнюк - 11.

Пятая гульня серыі за 5-6 месцы пройдзе 26 мая ў нашым спарткомплексу.

Імпульс-БДУІР - Цмокі-Мінск (2) - 69:56 (17-13, 21-17, 20-11, 11-15)
Цмокі-Мінск (2): Лютыч (21 + 7 падбораў), Зарэцкі (10), Паграбіцкі (7 падбораў), Стаброўскі (2), Куратнік (0); Блізнюк (11), Кулікоў (4), Друкаў (2), Паланевіч (2), Сівацкі (0), Каратцоў (0), Траццяк (0).
Лік  у серыі: 2-2

Спонсары і партнёры