Нашая маладзёжка не пакінула шанцаў супернікам з Польшчы і стала бронзавым прызёраў Еўрапейскай моладзевай юнацкай лігі.

У нядзелю ў Тбілісі разыгрывалі медалі Еўрапейскай моладзевай юнацкай лігі. Пасля пройгрышу «Грузіі» нашай каманда павінна была змагацца з «Владзіславова» за трэцяе месца.

Першую чвэрць каманды гулялі на роўных, але 2-ачковы ад Багуцкага вывеў палякаў наперад. Зраўняць лік мінчукі змаглі толькі ў за 3,5 хвіліны да канца пасля дакладных штрафных у выкананні Ўладзіслава Блізнюка. А далей нашыя хлопцы ўладкавалі страляніну з-за дугі: дакладны кідок Навойчыка і 3 «трохі» Паграбіцкага вывелі каманду наперад – 45:37.

У другой палове сустрэчы «Цмокі» працягнулі ўцякаць. Але на апошні адрэзак сіл не засталося ў абедзвюх камандаў. Правядучы самую безвыніковую чвэрць (14-11) нашая каманда заваявала бронзу – 85:64.

Уладзіслаў Блізнюк набраў 25 ачкоў і 5 падбораў. Глеб Паграбіцкі сканчыў турнір з дабл-даблам - 17 ачкоў і 10 падбораў. У Максіма Каратцова 16 ачкоў, 3 падборы і 4 асісты.

Статыстыка

Спонсары і партнёры