Заўтра - другая гульня!

Сёння ў новай зале спарткомплекса "Цмокі-Мінск" прайшоў матч чэмпіяната Беларусі. Наша моладзевая каманда прымала зборную Брэсцкай вобласці. 

З-за пашкоджання прапусціў сустрэчу форвард Глеб Паграбіцкі. Замест яго ў стартавым складзе з'явіўся Цімафей Паралёў.

У "Цмокаў" атрымалася паспяхова правесці пачатак сустрэчы: каманда Георгія Кандрусевіча скарысталася замешкай суперніка і не дазволіла яму стварыць у наступе амаль нічога. Пры гэтым самі баскетбалісты "Цмокі-2" атакавалі паспяхова: лік спачатку стаў 8-2, потым - 20-7, а ў выніку чвэрць моладзевая каманда скончыла з перавагай у "+9". 

Зрэшты, зборная Брэсцкай вобласці, якая займае адно з апошніх месцаў у чэмпіянаце краіны, здавацца не збіралася. Госці скарысталіся сыходам асноўных гульцоў суперніка і здолелі падцягнуцца ў ліку, правядучы на роўных усю другую чвэрць - 51:44 па выніках першых 20 хвілін.

Перавага "Цмокаў" скакала ад 5 да 14 ачкоў у другой палове матча, а ў нейкі момант берасцейцы падабраліся на адлегласць 3 ачкоў і нават маглі зраўняць лічбы на табло. На шчасце, наша "маладзёжка" паспяхова правяла выніковыя хвіліны сустрэчы і здабыла перамогу - 93:77.

Максім Лютыч скончыў сустрэчу з 15 ачкамі і 15 падборамі, а вось яшчэ аднаму цэнтраваму - Цімафею Паралёву - зусім крыху не хапіла да дабл-дала: 15 ачкоў і 8 падбораў. Андрэй Рагазенка ды Андрэй Стаброўскі скончылі матч з 4 рэзультатыўнымі перадачамі.

Заўтра, 11 лютага, у спарткомплексе "Цмокі-Мінск" пройдзе другая гульня паміж гэтымі камандамі. Пачатак - 14:00.

Цмокі-Мінск (2) - Зборная Брэсцкай вобласці - 93:77 (30-21, 21-23, 20-15, 22-18)
Цмокі-Мінск (2):
Лютыч (15 + 15 падбораў + 5 перахопаў), Паралёў (15 + 8 падбораў), Стаброўскі (13), Рагазенка (13), Куратнік (6); Блізнюк (9), Паланевіч (7), Сівацкі (4), Друкаў (3), Каратцоў (3), Зарэцкі (3), Кулікоў (2).

Спонсары і партнёры