У чэмпіянаце Беларусі працягваецца серыя плэй-оф за 5-6 месца.

19 і 20 мая ў спарткомплексе БДУІРа пройдуць трэці і чацвёрты матчы серыі за 5-6 месцы сярод мужчынскіх каманд. "Цмокі-2" згуляюць з "Імпульсам".

На мінулым тыдні "маладзёжка" ўжо правяла дзве сустрэчы з БДУІРАўскай камандай. У стартавай гульні серыі калектыў Георгія Кандрусевіча не пакінуў шанцаў "Імпульсу" - 86:61. Але ўжо на наступны дзень БДУІР узяў рэванш за крыўдную паразу - 66:96 не на карысць "Цмокі-2". 

Серыя за 5-6 месцы доўжыцца да трох перамог. Такім чынам, ужо па выніках двух бліжэйшых матчаў каманды могуць завяршыць сезон 2016/17. Сустрэца 19 мая пачнецца ў 18:00, а 20 мая гульцы выйдуць на пляцоўку ў 13:30.

Спонсары і партнёры