Моладзевая каманда набрала 106 ачкоў у другой гульні бэк-ту-бэка.

Сёння, 11 лютага, у мінскім спарткомплексе "Цмокі-Мінск" прайшоў другі матч паміж нашай моладзевай камандай і зборнай Брэсцкай вобласці. "Цмокі-2" правялі больш паспяховую гульню, чым учора, і здабылі ўпэўненую перамогу - 

Як і ў першым матчы, "Цмокам" атрымалася выйсці наперад з першых жа хвілін, аднак стварыць прыемную перавагу не атрымалася - берасцейцы ўпіраліся ўсю першую чвэрць. На шчасце, маладыя "Цмокі" сур'ёзна дадалі пасля першага перапынку і ўжо ў другой чвэрці пачалі граміць зборную Брэсцкай вобласці. Госці не маглі набраць ачкі больш 5 хвілін, а ў выніку прайгралі чвэрць з рахункам 6-32. 

Антон Зарэцкі стаў лепшым у нашай камандзе па выніках першай паловы з 12 ачкамі. Максім Лютыч узяў 5 падбораў, Андрэй Стаброўскі аддаў 3 перадачы, а Цімафей Паралёў паставіў 2 блок-шота.

У другой палове "Цмокі-2" літаральна не пакінулі шанцаў супернікам. Розніца ў ліку павялічылася да 40 ачкоў, а галоўны трэнер каманды Георгій Кандрусевіч даў больш гульнявога часу малодшым баскетбалістам. Так, Аляксей Кулікоў за 8 хвілін у чацвёртай чвэрці набраў 10 ачкоў і здзейсніў 3 падбору. Дарэчы, менавіта форвард эфектна набраў сотае ачко каманды. У выніку "Цмокі-2" здабылі ўпэўненую перамогу - 106:63.

Цмокі-Мінск (2) - Зборная Брэсцкай вобласці - 106:63 (22-17, 32-6, 28-21, 24-19)
Цмокі-Мінск (2):
Куратнік (11), Лютыч (10 + 8 падбораў), Рагазенка (10), Стаброўскі (9 + 5 перадач), Паралёў (8 + 5 падбораў); Зарэцкі (17 + 6 падбораў), Кулікоў (10), Сівацкі (8 + 5 падбораў + 5 перадач), Друкаў (8), Каратцоў (6 + 9 перадач + 6 падбораў), Блізнюк (5), Паланевіч (4).

Спонсары і партнёры