Занялі другое месца на Фінале Чатырох у Хімках.

15-16 красавіка ў Хімках прайшоў Фінал Чатырох Еўрапейска-юнацкай баскетбольнай лігі. "Цмокі-2" перайгралі польскі "Кош", але саступілі гаспадарам і занялі выніковае другое месца ў сезоне.

Пачатак сустрэчы атрымаўся няўдалым для нашай "маладзёжкі": хлопцы страцілі ініцыятыву і знаходзіліся ў ролі даганяючых да канца першай чвэрці - 16:25. Аднак потым падначаленым Георгія Кандрусевіча атрымалася набраць 18 ачкоў запар і выйсці наперад. Другая палова гульні расставіла ўсё на свае месцы: палякі не змаглі закінуць больш за 10 ачкоў у кожнай з чвэрцяў, тады як "Цмокі-2" толькі павялічвалі сваю перавагу. 

Лідарам каманды зноў стаў Максім Лютыч, які набраў 26 ачкоў і зрабіў 13 падбораў. Антон Зарэцкі адзначыўся 13 ачкамі, Андрэй Рагазенка - 10. Глеб Паграбіцкі здзейсніў 15 падбораў.

"Цмокі-2" сустрэнуцца ў Фінале з "Хімкамі", якія перамаглі каманду Грузіі U-20 (82:76).

Кош - Цмокі-Мінск (2) - 55:74 (25-16, 10-26, 10-17, 10-15)
Цмокі-Мінск (2):
Лютыч (26 + 13 падбораў), Зарэцкі (13 + 7 падбораў), Рагазенка (10), Паралёў (7 + 5 падбораў), Куратнік (7), Стаброўскі (5), Паграбіцкі (4 + 15 падбораў), Каратцоў (2), Блізнюк (0), Сівацкі (0), Паланевіч (0).

Вырашальны матч атрымаўся не лепшым у выкананні нашай каманды. "Хімкі" з першых хвілін стварылі сабе перавагу, буйна выйгралі першую чвэрць і захавалі гэты запас да канца сустрэчы. Выніковы лік - 65:106. Лепшым гульцом нашай каманды быў прызнаны Максім Лютыч.

Цмокі-Мінск (2) - Хімкі - 65:106 (12-33, 17-24, 22-24, 14-25)
Цмокі-Мінск (2):
Лютыч (28 + 11 падбораў), Стаброўскі (11), Паралёў (9 + 6 падбораў), Зарэцкі (5), Блізнюк (4), Рагазенка (4), Паланевіч (2), Куратнік (2), Паграбіцкі (0), Сівацкі (0).

Спонсары і партнёры