5 перамог у 5 матчах!

З 8 па 10 снежня ў Мінску прайшоў тур Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі сярод камандаў хлопцаў U-20. "Цмокі-2" абыгралі ўсіх сваіх супернікаў і сталі лепшай камандай гульнявога ўік-энда!

У вырашальным матчы "маладзёжка" перамагла маскоўскую "Руну" - 56:54. Форвард Віталь Лебедзеў набраў 15 ачкоў, а Антон Зарэцкі зрабіў 9 падбораў, 5 з якіх - у наступе!

БК Руна - Цмокі-Мінск (2) - 54:56 (19-17, 7-17, 11-8, 17-14)
Цмокі-Мінск (2):
Лебедзеў (15 + 5 падбораў), Каратцоў (13), Сівацкі (10), Блізнюк (7 + 5 падбораў), Ульянка (4); Зарэцкі (7 + 9 падбораў), Траццяк (0), Паграбіцкі (0), Паланевіч (0), Друкаў (0).

Самым карысным гульцом тура стаў наш абаронца Уладзіслаў Блізнюк: адзін з лідараў "маладзёжкі" набіраў у сярэднім 12.4 ачка пры 4 падборах і 3.8 перадачах, праводзячы пры гэтым менш за 23 хвіліны на паркеце!

Пасля двух тураў чэмпіянату "Цмокі-2" дзеляць другое месца з латышскім "Вентспілсам" і польскім "Владыславава", маючы 8 перамог у 10 матчах. Па выніках апошняга тура вызначацца ўдзельнікі Фіналу чатырох. Адзначым, што "маладзёжка" ўжо правяла матчы з асноўнымі супернікамі і мае высокія шанцы на трапленне ў выніковы раўнд турніру.

Спонсары і партнёры