Увечары - гульня з польскім "Владыславава"!

У суботу, 9 снежня, у Мінску працягнуўся тур Еўрапейска-юношееской баскетбольнай лігі сярод каманд да 20 гадоў. "Цмокі-2" пачалі другі гульнявы дзень з разгрому польскай "Краковіі".

Наша "маладзёжка", здабыўшы 2 перамогі ў пятніцу, пачала гульню не вельмі ўдала і саступала ў ліку практычна да канца першай чвэрці. "Краковія" набрала 15 ачкоў, але на апошніх хвілінах "Цмокі" выйшлі наперад. 

Падначаленыя Георгія Кандрусевіча істотна дадалі пасля перапынку, а ў польскіх супернікаў не атрымоўвалася фактычна нічога. У выніку "Краковія", закінуўшы 15 у першыя 8 хвілін, набрала ўсяго 11 у астатніх трох чвэрцях. "Цмокі-2" разграмілі гасцей - 76:26.

Краковія - Цмокі-Мінск (2) - 26:76 (15-18, 3-21, 4-22, 4-15)
Цмокі-Мінск (2):
Блізнюк (15 + 5 падбораў), Сівацкі (8 + 7 падбораў), Каратцоў (6 + 6 падбораў), Лебедзеў (6), Ульянка (5 + 5 падбораў); Паграбіцкі (9), Паланевіч (7), Траццяк (6), Друкаў (5 + 5 падбораў), Зарэцкі (5), Кавалеўскі (2), Солган (2).

Сёння ў 19:30 у "маладзёжкі" сустрэча з польскім "Владыславава". Прыходзьце падтрымаць хлопцаў на Ўральскую, 3а!

Цмокі-2 - Владыславава

Яшчэ адны палякі пачалі гульню даволі агрэсіўна, змушаючы юных "Цмокаў" выступаць у ролі тых, хто даганяе. Аднак, пад канец першай чвэрці мінчукі змаглі выйсці наперад і скончыць васьміхвілінку фармальнымі лідарамі - 16-15.

Наступныя дзве чвэрці каманды змагаліся на роўных, згуляўшы 14-14 у другой і 6-6 у трэцяй чвэрцях. Асноўнае змаганне атрымалася ў апошнім адрэзку часу. Зараз ужо "Владыславава", прапусціўшы невялікі рывок мінчукоў на старце 4-0, прымерыў на сябе ролю тых, хто павінен даганяць. Але 2 трохачковых у выкананні Уладзіслава Блізнюка паставілі кропку ў гэтай сустрэчы - 49:45.

Цмокі-Мінск (2) - Владыславава - 49:45 (16-15, 16-16, 6-6, 13-10)
Цмокі-Мінск (2): Блізнюк (12 + 6 падбораў + 7 перадач ), Каратцоў (7 + 4 падборы), Сівацкі (11), Лебедзеў (7), Ульянка (0); Друкаў (0), Зарэцкі (3), Паграбіцкі (9 + 7 падбораў), Траццяк (0), Паланевіч (0).

У нядзелю "Цмокі" правядуць апошнюю сустрэчу тура з БК "Руна". Матч пачнецца ў 10:30 . Прыходзьце падтрымаць юнакоў!

Спонсары і партнёры