"Цмокі-2" згуляюць у моладзевай Еўралізе!

З 8 па 10 снежня ў Мінску пройдзе тур Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі сярод камандаў U-20. За 3 дні "Цмокі-2" сустрэнуцца з пяццю калектывамі з Вугоршчыны, Польшчы і Расіі!

У суперніках каманды Георгія Кандрусевіча - "Будапешт", польскія "Ассека", "Краковія" і "Владыславава", а таксама маскоўская "Руна".

"Цмокі-2" бралі ўдзел у першым туры новага сезона ЕЮБЛ: у латвійскім Вентспілсе "Цмокі" здабылі 3 перамогі ў 5 гульнях.

Усе матчы мінскага тура пройдуць у спарткомплексе "Цмокі-Мінск" (Уральская, 3а), і мы запрашаем падтрымаць нашу моладзевую каманду!

Расклад матчаў другога тура ЕЮБЛ у Мінску:
8 снежня, 13:30 Цмокі-Мінск (2) - Будапешт
8 снежня, 19:30 Цмокі-Мінск (2) - Ассека
9 снежня, 13:30 Цмокі-Мінск (2) - Краковія
9 снежня, 19:30 Цмокі-Мінск (2) - Владыславава
10 снежня, 10:30 Цмокі-Мінск (2) - БК Руна

Спонсары і партнёры