У складзе самыя юныя гульцы «Цмокі-2».

У панядзелак пачалася падрыхтоўка юніёрскай каманды Беларусі да еўрапейскага чэмпіянату, які пройдзе з 27 ліпеня па 5 жніўня 2018 года ў Скоп'е (Македонія).

У склад каманды ўключаны гульцы да 18 гадоў. «Цмокі-2» узмацнілі зборную Вадзімам Траццяком, Аляксеем Навойчыкам і Мікітам Лагуном.

Акрамя гэтага, галоўны трэнер Аляксандр Падзерачоў прыцягнуў хлопцаў з самай юнай каманды чэмпіянату РЦАП-СДзЮШАР.

Такім чынам, склад на сёння выглядае наступным чынам: Уладзіслаў Мароз, Аляксей Навойчык, Вадзім Траццяк, Ян Марынін, Раман Гесць, Вадзім Стубеда, Цімафей Быстроў, Арцём Секушэнка, Герман Плотнікаў, Мікіта Мацаль, Данііл Барысевіч, Аляксей Цынкевіч, Мікіта Лагун, Уладзіслаў Швакель, Карым Аніога, Кастусь Сацук, Арцём Лук'яненка, Давід Адзіях, Дзмітры Рыўны, Кірыл Цецерукоў, Андрэй Іваноў.

Нагадаем, нашая каманда выступае ў дывізіёне «Б» (пул «А»). На групавым этапе зборная Беларусі сустрэнецца з камандамі Швейцарыі, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі і Румыніі.

Для выхада ў элітны дывізіён трэба заняць з першага па трэцяе месца .

Спонсары і партнёры