Баскетбольны клуб запрашае на гульню зорак і прэзентацыю каманд на Falcon Club Арэне.

Супермэны ці Бэтманы? Хто пераможа? Пазнаем 2 верасня на Falcon Club Арэне ў супрацьстаянні супергерояў на адкрыцці баскетбольнага сезона «Цмокі-Мінск». На пляцоўку выйдуць дзве каманды зорак айчыннага баскетбола, вядомых персон і медыйных асоб. У матчы прымуць удзел Віталь Гуркоў, Наталля Марчанка, Ягор Мешчаракоў, Аляксей Лашкевіч, Андрэй Бонд, Арцём Рыбакін, Ільдар Прыемны, Яўген Перлін і інш. Змяшаныя каманды спартоўцаў і зорных аматараў будуць змагацца за кубак чэмпіёна на паркеце.

У перапынках матча гледачам будуць прадстаўлены асноўныя каманды баскетбольнага клуба сезона 2018/2019 — мужчынская і жаночая. Гледачы першымі ўбачаць, якой будзе форма ў «Цмокаў» у новым сезоне і абноўлены склад групы падтрымкі Dragon Wings. За музычны настрой гасцей матча будзе адказваць кавер-бэнд De Kuba, а захаваць прыемныя эмоцыі дапаможа фотабудка HappyBox. Таксама ў холе Falcon Club Арэны гледачоў чакаюць сюрпрызы і падарункі ад партнёраў і спонсараў.

Сёлета супергеройскі матч мае адменную значнасць, ён — дабрачынны. Выручаныя сродкі ад рэалізацыі квіткоў і зорнага «манібола» пойдуць на развіццё партнёрскага праекта Клуба плавання Аляксандры Герасімені і МГДА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» — «СпортІнклюзія». Праект скіраваны на адаптацыю і развіццё дзяцей з аўтызмам праз спорт.

Давайце адкрыем баскетбольны сезон разам і зробім добрую справу, бо ў дапамозе іншым кожны з нас робіцца героем.

Дата: 2 верасня, пачатак а 15:00

Месца: Falcon Club Арэна, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 20

Кошт квітка: 2 руб. (продаж у касах і на сайце TicketPro.by)

Спонсары і партнёры