Сёння, 11 ліпеня, у штаб-кватэры ФІБА адбылася цырымонія лёсавання рэгулярнага сезона і кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў 2018-2019.

Каб трапіць у рэгулярную частку Лігі Чэмпіёнаў «Цмокі» павінны прайсці праз сіта трох кваліфікацыйных раўндаў. Першым супернікам нашай каманды па выніках лёсавання стала польская «Торунь». Гэты клуб - дэбютант турніру. У мінулым сезоне наш супернік стаў трэцім у нацыянальнай першасці, а таксама ўладальнікам Кубка краіны.     

Матчы паміж «Цмокамі» і «Торунью» пройдуць 20 і 22 верасня. Першую сустрэчу «Цмокі» правядуць на выездзе, другую – дома. Пераможца будзе вызначаны па розніцы забітых і прапушчаных мячоў.

У выпадку перамогі ў другім раўндзе нас будзе чакаць пераможца пары «Норрчэпінг Долфінс» (Швецыя) - «Эстудзіантас» (Іспанія). У выпадку поспеху, у трэцім раўндзе нашым супернікам стане нямецкі «Байройт».

Спонсары і партнёры