Заўтра - апошні матч перадсезонкі!

9 верасня ў Бельгіі мужчынская каманда «Цмокі-Мінск» правяла кантрольны матч супраць «Шарлеруа».

«Цмокі» нядрэнна пачалі сустрэчу, але да канцоўкі першай чвэрці адпусцілі суперніка на 10 ачкоў. На працягу ўсёй гульні падапечныя Аляксандра Круцікава імкнуліся скараціць розніцу ў рахунку, але не здолелі здабыць перамогу - 81:100.

Адзначым, што пры гэтым мінчукі паказалі добры адсотак выніковасці. Адзін толькі Крыс Чараповіч закінуў 5 з 7 трохачковых, а ў цэлым «Цмокі» атакавалі з перыметра з 43% дакладнасці. Пры гэтым Аляксандр Круцікаў выпусціў на пляцоўку ўсіх 15 баскетбалістаў, якія адправіліся на матчы ў Бельгію: толькі Крыс Чараповіч адыграў больш 20 хвілін.

Заўтра «Цмокі» правядуць яшчэ адзін матч у Бельгіі, а потым вернуцца ў Мінск і працягнуць падрыхтоўку да кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. 19 верасня наша каманда згуляе з «Прышцінай» у Косава, а 21 - у Мінску.

Шарлеруа - Цмокі-Мінск - 100:81 (29-16, 19-21, 27-18, 25-26)

Цмокі-Мінск: Чараповіч (22), Адамовіч (12), Мешчаракоў (6 + 5 падбораў), Кудраўцаў (6), Паляшчук (0); Уігс (9), Вашкевіч (7), Аўсепян (6), Вабішчэвіч (4), Салаш (3), Кравіш (2), Семянюк (2), Корж (2), Татур (0), Навойчык (0).

Спонсары і партнёры