Мужчынскія каманды «Цмокаў» праводзяць крайнія матчы другога этапу нацыянальнай першасці. 

16 красавіка 
У панядзелак юныя «Цмокі» адправяцца ў Гомель, дзе сустрэнуцца з мясцовай камандай. У гэтым сезоне зборная Гомельскай вобласці – самы бяспечны супернік для нашай маладзёжкі. «Цмокі-2» цягам турніру здабылі перамогі ва ўсіх сустрэчах з Гомелем.

Праўда, з-за хваробы гульню прапусціць капітан каманды – Максім Каратцоў.

Час і месца: ГАЦАР, г. Гомель, Ірынінская, 16-2, у 15.00.

20 красавіка
«Цмокі-Мінск»

Рэзервовы склад «Цмокаў» зачыняе другі этап выязным матчам з «Гродна-93». Прынцыповы матч, у якiм гаспадары хочуць узяць рэванш за паразу ў Мінску (88:107).

Час і месца: спартова-турыстычны комплекс, г.Гродна, вул. Гагарына, 18/1, 17.30.

«Цмокі-2»
«Цмокі-2» зачыняць другі этап чэмпіянату матчам з гарадзенскім «Прынёманнем». Параза ад гэтай каманды на фінішы рэгуляркі не дазволіла нашай маладзёжцы трапіць у мацнейшую групу. Так што зараз кожная сустрэча носіць прынцыповы характар.

Час і месца: спарткомплекс «Цмокі-Мінск», вул. Уральская, 3а, 18.00.

Спонсары і партнёры