Алімпійская чэмпіёнка і ўладальніца малога Крыштальнага Глобуса Надзея Скардзіна ў рубрыцы #WakeUpYourDragon!

У суботу алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна прыйшла падтрымаць «Цмокі-Мінск» на матч з піцерскім «Зенітам», а таксама падзяліцца сваёй гісторыяй пра «Цмока».

Пэўна, што у кожнага не адна гісторыя для вашай рубрыкі. Але, калі ўзгадваць нешта з нядаўняга, вядома, гэта мінулыя Алімпійскія Гульні.

Спаборніцтвы складана пачыналіся для ўсёй нашай каманды. У нейкі момант здавалася, што шмат хто ў нас верыць як у кандыдатак на медаль, але толькі не залаты. І вось узяць, сабрацца і паверыць у саміх сябе — гэта тое, што дазволіла нам забрацца на верхнюю ступень п'едэсталу.

Любоў да спорту, імкненне і, паўтаруся, вера ў сябе і каманду — гэта тое, з чаго складаецца наш поспех. Мне здаецца, калі мы кажам пра спорт, то тут важна разумець, што няма нічога немагчымага. Галоўнае любіць сваю справу і працаваць над сабой. І ваш «Цмок» абавязкова прачнецца!

Да канца сезона засталося зусім мала часу. Нагадваем, што калі ў вас ёсць свая гісторыя змагання са страхамі і сумневамі, напішыце нам. Магчыма, менавіта ваш аповед натхніць іншых людзей зрабіць першы крок. А яшчэ гэта шанец стаць першым уладальнікам абанемента сезона 18/19! Свае тэксты можна дасылаць у асабістыя паведамленні ў групе (Укантакце, Facebook) ці на press@bc-tsmoki.by!

Фота: Дзяніс Касцючэнка

Спонсары і партнёры