Абаронца змяняе клубную прапіску.

Раман Рубінштэйн правёў мінулы сезон у складзе рэзервовай каманды «Цмокі-Мінск». Абаронца стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе «Цмокаў», а таксама заваяваў срэбныя медалі міжнароднага студэнцкага кубка ў Маскве.

У чэмпіянаце Беларусі Раман набіраў у сярэднім 11.3 ачка, аддаваў 3 перадачы і здзяйсняў 3.6 падбору за амаль 21 хвіліну на пляцоўцы.

Раман Рубінштэйн:

«Легія» – гэта добрая магчымасць і шанец для мяне паспрабаваць сябе ў іншым чэмпіянаце. 

Вялікі дзякуй «Цмокам» за мінулы сезон. Асобна хачу падзякаваць Расціславу Мікалаевічу, які паверыў у мяне і даў магчымасць праявіць сябе на пляцоўцы.

«Цмокі» дзякуюць Раману за сезон і жадаюць яму далейшых поспехаў.

Спонсары і партнёры