Амерыканка працягвае супрацоўніцтва з жаночай камандай.

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» рады аб'явіць аб працягу супрацоўніцтва з абаронцай Рэйчал Тэрыёт (24 гады, 183см).

Рэйчал правяла 4 гады ў камандзе каледжа «Небраска». За гэты час баскетбалістка неаднаразова трапляла ў сімвалічныя пяцёркі і рэйтынгі гульцоў па выніках сезонаў у студэнцкай лізе. У сярэднім, за гады гульні за «Хаскерс», Рэйчал набірала 11.4 ачкі, 3.5 падбору і 5.5 перадачы.

У сезоне 16/17 амерыканка ўзмацніла жаночую каманду «Цмокі-Мінск». У Кубку Беларусі абаронца набірала 12 ачкоў і здзяйсняла 6.5 перадачы за 29 хвілін на пляцоўцы, у чэмпіянаце краіны — 11.8 ачкі і 4 перадачы за 22.5 хвіліны.

Сезон 17/18 атрымаўся драматычным. Ўдалы старт — заваяваны Кубак і трапленне ў сімвалічную пяцёрку лепшых гульцоў турніру змяніўся траўмай. На жаль, працэс аднаўлення заняў практычна ўвесь сезон.

За 7 матчаў у чэмпіянаце Рейчел набірала ў сярэднім 7.7 ачкі за амаль 20 хвілін на пляцоўцы.

Юрый Шакола, старшыня баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск»:

Такога гульца, як Рэйчал, мы шукалі доўга. Яна вельмі пазітыўны чалавек, які прафесійна ставіцца да працы. Гэта адзін з ключавых гульцоў пад стыль нашай каманды. Баскетбалістка вельмі добра сябе паказала за час, праведзены ў «Цмокі-Мінск».
На жаль, у мінулым годзе ў яе здарыўся рэцыдыў траўмы. Мы цяжка перажылі гэты момант, і сярэдзіна сезону атрымалася крыху скамечанай. Цяпер рады таму, што Рэйчал за год аднавілася, і наша з ёй гісторыя пачынаецца спачатку. Спадзяемся, што гэта вяртанне ўдыхне ў жаночую каманду пэўны аптымізм напярэдадні складаных матчаў на еўрапейскай арэне.

Спонсары і партнёры