Рэзервовы склад «Цмокаў» працягвае сваю пераможную серыю.

Цэнтральны і апошні матч туру абяцаў быць няпростым. «Цмокі» падышлі да яго ў не самых аптымальных кандыцыях: нават у паўзу на зборную падначаленыя Расціслава Вергуна праводзілі сустрэчы ў НБЛ Літвы, а Андрэй Рагазенка і Яўген Белянкоў толькі ўчора вярнуліся з Даніі. 

Каманды падышлі да гэтай сустрэчы з такімі паказнікамі:

У першыя хвіліны сустрэчы здавалася, што гульнявая нагрузка сказалася на хлопцах. У нашай каманды даволі доўга не атрымлівалася набраць ачкі, а пасля стартавага рыўка «Барысфена» 7-0 Расціслаў Вяргун і ўвогуле звярнуўся да першага тайм-аўту. 

Мінчукі адкрылі лік сваім ачкам на 4-ай хвіліне сустрэчы – гэта Кірыл Чумакоў выдатна спрацаваў у фарбе, а потым выканаў 1 з 2 штрафных кідкоў. «Барысфен» паспрабаваў кантраляваць ход гульні, але ў патрэбны момант спрацавала наша лаўка. Максім Лютыч і Іван Аладка на дваіх набралі 10 ачкоў і наблізілі мінчукоў на адлегласць кідка. А потым Уладзіслаў Блізнюк дакладна кінуў з-за дугі і зраўняў лік. Праўда, на перапынак у статусе лідара ўсё адно пайшлі госці – 27:20.

У першыя хвіліны другой дзесяціхвілінкі важныя ачкі камандзе прынёс Яўген Белянкоў, двойчы трапіўшы з-за дугі і вымусіўшы ўжо Андрэя Крываноса прасіць паўзу.  У цэлым, сюжэт першай чвэрці паўтарыўся: Магілёў уцёк наперад, а «Цмокі» зрабілі ўсе, каб скараціць адставанне. 

Упершыню выйсці наперад мінчукі здолелі на 4-ай хвіліне трэцяй дзесяціхвілінкі. І зноў адрозніўся Яўген Белянкоў, трапіўшы 2 штрафныя кідкі. Пачаліся арэлі. За 4 хвіліны да канца сустрэчы лік на табло быў роўны – 73:73, а лідары абедзвюх каманд падбіраліся да 4 персанальных заўваг. Магілёў пры гэтым страціў з-за памылак Бенджаміна Дуду. Следам за ім пляцоўку змушаны былі пакінуць Татур, Пастухоў, а ў складзе нашай каманды сеў на лаўку Антон Вашкевіч.

За 11 секундаў Арцём Малькоў прынёс сваёй камандзе не проста 2 ачкі, але мінімальнае адставанне ад гаспадароў пляцоўкі. Але тут жа на Андрэі Рагазенке сфаліў Аляксандр Капачоў. Гэты фол стаў для яго 5-м. Аляксандр адправіўся на лаўку, а Рагазенка прынёс апошнія 2 ачкі для сваёй каманды. 85:82 і неверагодна цяжкая, а ад таго яшчэ каштоўнейшая перамога каманды Вергуна.

Самым рэзультатыўным гульцом каманды стаў Яўген Белянкоў, які набраў 19 ачкоў, 7 падбораў і 6 асістаў. Ва Уладзіслава Блізнюка і Андрэя Рагазенкі па 10 ачкоў. Зусім крыху не хапіла да дабл-даблу Кірылу Чумакову і Антону Вашкевічу – па 9 очкоў і 11 падбораў.

У супернікаў не было роўных амерыканцу Браяну Стару, які набраў 30 ачкоў.

Галоўны трэнер «Цмокаў» Расціслаў Вяргун:
Хацеў бы сказаць дзякуй «Барысфену», які пагадзіўся перанесці матч. У адваротным выпадку нам бы давялося іграць 4 гульні практычна запар. Таму яшчэ раз выказваю сваю падзяку і павагу нашага суперніка за годны ўчынак.
Што да гульні, то сёння каманда праявіла характар і забіла на тры ачкі больш за суперніка. Датрывалі, недзе згулялі ледзь спакайней і агрэсіўней у канцоўцы сустрэчы.
Я чуў сёння не ад аднаго чалавека, што гэтыя гульні выклікаюць не меншую цікавасць, чым гульні на Falcon Club Арэне. Вядома, мы імкнемся зрабіць нешта цікавае для заўзятараў і ў гэтым плане сённяшняя сустрэча – проста «бомба» у тым ліку і дзякуючы падтрымцы абедзвюх каманд.

Статыстыка матчу

Спонсары і партнёры