Нягледзячы на складаны графік рэзервовы склад працягвае ісці без параз у нацыянальным першынстве.

На наступны дзень пасля складанага матчу з магілёўскім «Барысфенам» наша рэзервовая каманда сустракалася з РЦАП-СДзЮШАР. Расціслаў Вяргун прадказальна даў адпачыць некаторым гульцам каманды: сустрэчу прапускалі Антон Вашкевіч і Яўген Белянкоў. Не з'явіліся на пляцоўцы і заяўленыя на гульню Уладзіслаў Блізнюк, Андрэй Стаброўскі і Кірыл Чумакоў. Затое з першых хвілін выйшлі Глеб Паграбіцкі і Максім Каратцоў. РЦАП-СДзЮШАР выступаў без галоўнага трэнера: Аляксандр Падзерачоў адправіўся на трэнерскае стажаванне ў ЗША. Яго замяняў Дзмітрый Навіцкі.

«Цмокі» упэўнена пачалі сустрэчу з наймалодшай камандай турніру, зрабіўшы рывок 17-0. Не дапамог нават тайм-аўт, узяты на другой хвіліне сустрэчы. Да канца чвэрці 7 з 8 гульцоў рэзерву, якія выходзілі на паркет, адзначыліся набранымі ачкамі. «Цмокі» вялі 29:6.

Наступныя чвэрці прадказальна кантраляваліся рэзервам. Перад апошнім адрэзкам наша каманда мела «+50», якія захавала да канца сустрэчы. Правядучы трохі менш агрэсіўную апошнюю чвэрць, «Цмокі» дазволілі суперніку набраць 19 ачкоў, закінуўшы пры гэтым тыя ж 19 ачкоў – 99:49. Каманда Вергуна здабывае дзясятую перамогу запар. 

Усе гульцы рэзерву, якія выходзілі сёння на паркет, адзначыліся набранымі ачкамі. У Максіма Сазонава 22 ачкі, у Максіма Лютыча дабл-дабл – 14 ачкоў і 10 падбораў,у Івана Аладкі, Глеба Паграбіцкі і Данііла Барысевіча па 10 ачкоў.

Статыстыка матчу

Заўтра хлопцы адправяцца ў Літву на чарговыя матчы літоўскай НБЛ

Спонсары і партнёры