12 кастрычніка прайшло лёсаванне групавога этапу Балтыйскай лігі. "Цмокі", якія будуць прадстаўлены на турніры рэзервовым складам на чале з Расціславам Вергуном, трапілі ў групу А. У суперніках "Цмокаў" - калектывы з Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Група А: 
"Вітаўтас" (Літва), "Ліепая" (Латвія), "Шаўляй" (Літва), "Рапла" (Эстонія), "Цмокі-Мінск", "Пярну" (Эстонія), "Юрмала" (Латвія).

Адзначым, што "Вітаўтас" у мінулым сезоне выйграў Балтыйскую лігу. "Шаўляй" - наш стары знаёмы: у мінулым сезоне "Цмокі" двойчы разгромілі літоўцаў у першым раўндзе Кубка ФІБА. Нарэшце, "Рапла" - віцэ-чэмпіён Эстоніі, які саступіў у леташнім плэй-оф толькі ўдзельніку Лігі ВТБ "Калеву".

Галоўны трэнер "Цмокі-Мінск" Расціслаў Вяргун: "У групе досыць моцны склад удзельнікаў. Трэба асабліва адзначыць "Шаўляй" і чэмпіёна лігі - "Вітаўтас". Галоўны плюс - хлопцы атрымаюць шмат гульнявой практыкі супраць досыць сур'ёзных супернікаў. Пакуль рана казаць пра перспектывы каманды - спачатку трэба паглядзець гульні супернікаў. Будзем імкнуцца прабіцца ў плэй-оф".

Па выніках групавога этапу 4 мацнейшыя каманды групы выйдуць у плэй-оф. Каляндар турніру будзе апублікаваны пазней. Адзначым толькі, што, на жаль, усе гульні "Цмокі-Мінск" на групавым этапе пройдуць на выездзе.

Спонсары і партнёры