У вырашальным матчы саступілі гаспадарам пляцоўкі – 58:92.

На міжнародным турніры ў Мікалаеве каманда Расціслава Вергуна не змагла ўзяць верх над мясцовай камандай – 58:92.

Лепшым у камандзе «Цмокаў» стаў Яўген Белянкоў, які набраў 11 ачкоў.  Па 9 ачкоў у Андрэя Рагазенкі і Максіма Сазонава. Адзначым, што Данііл Барысевіч, Іван Аладка і Глеб Паграбіцкі не выйшлі ў гэтай сустрэчы.

Такім чынам, «Мікалаеў» выйграў хатні турнір. «Цмокі-Мінск» заняў другое месца пры дзвюх перамогах і адной паразе. Трэцім стаў «Праметэй» (Каменскае) - адна перамога, дзве паразы, чацвёртым - грузінскі «Батумі», які пацярпеў паразы ўва ўсіх трох матчах турніру.

Спонсары і партнёры