З 18 па 24 мая ў Маскве пройдзе Міжнародны студэнцкі баскетбольны кубак — турнір сярод студэнцкіх зборных краін з усяго свету.

У турніры, арганізаваным Асацыяцыяй студэнцкага баскетбола, возьмуць удзел каманды з 12 краін: Расіі, Сербіі, Грэцыі, Кітая, Ізраіля, Эстоніі, Польшчы, Казахстана, Украіны, Босніі і Герцагавіны і Кіпра. Нашую краіну прэзентуе зборная гульцоў з трох мужчынскіх каманд «Цмокаў» пад кіраўніцтвам Расціслава Вергуна:

Напярэдадні летняй Універсіяды-2019 расійская студэнцкая баскетбольная асацыяцыя вырашыла правесці пробны турнір па баскетболу, куды запрасілі зборныя вядучых еўрапейскіх краін.

Гэты турнір неафіцыйны, таму рэгламентам прадугледжаны ўдзел альбо студэнтаў адной ВНУ-чэмпіёна краіны, альбо студэнцкія зборныя.

Сёння адзін з накірункаў, які мы спрабуем развіваць — гэта студэнцкі баскетбол. Таму было прынята калегіяльнае рашэнне пра ўдзел. Такім чынам мы зможам паказаць, што ў нас ёсць канкурэнтаздольная каманда.

Трэба разумець, што адбор на Ўніверсіяду будзе адбывацца па рэйтынгавым прынцыпе. Няма нейкай кваліфікацыі, праз сіта якой пройдуць каманды. Таму на дадзеным этапе нам трэба прынамсі паказаць, што такая каманда існуе ў краіне і браць удзел у такога роду турнірах. Наколькі мне вядома, у Маскве плануюць правесці яшчэ адзін турнір такога плана.

Спадзяемся, што пры ўдалым збегу абставін, у нас будзе шанец трапіць у пул каманд, якія разыграюць паміж сабой квоту месц на Ўніверсіяду.

Калі казаць пра склад, то каманда збіралася з улікам удзелу ў фінальнай частцы мужчынскага чэмпіянату Беларусі. Мы рабілі акцэнт на тым, што гэта сапраўды студэнцкая каманда, таму хлопцы ў нас не старэйшыя за 24 гады.

Склад каманды, які прадставіць Беларусь, выглядае наступным чынам:
Цэнтравыя: М.Лютыч, А.Вашкевіч
Абаронцы: Д.Рослікаў, В.Блізнюк, Р.Рубінштэйн, А.Рагазенка, А.Стаброўскі
Форварды: К.Чумакоў, Ц.Еўсіевіч, Е.Белянкоў, Г.Паграбіцкі, І.Аладка

Паводле лёсу, нашая каманда выступіць у групе А. У суперніках: Расія, Кіпр і Грэцыя. У паўфінальную стадыю пройдуць па 2 каманды з кожнай групы.

Гульні Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка пройдуць у спартовым комплексе «Ігравой» (Масква, Ленінградскі праспект, хата 39, будынак 76). Анлайн-трансляцыя матчаў будзе арганізавана на youtube-канале турніру.

Расклад
18 мая, 12.45 Грэцыя — Беларусь
19 мая, 10.30 Беларусь — Расія-2
20 мая, 12.45 Беларусь — Кіпр

Спонсары і партнёры