16 і 17 сакавіка пройдуць апошнія матчы першага этапу мужчынскага чэмпіянату Беларусі. Рэзервовы склад "Цмокі-Мінск" згуляе дома з "Барысфенам", а "маладзёжка" правядзе дзве гульні са зборнай Брэсцкай вобласці.

Цмокі-Мінск
На пляцоўцы спарткомплексу БДЭУ сустракаюцца лідары чэмпіянату – "Цмокі-Мінск" і магілёўскі "Барысфен". Абедзве каманды забяспечылі сабе трапленне ў першую групу другога этапу, але матчы ўсё адно будуць насіць прынцыповы характар. У першым коле нацыянальнай першасці менавіта падначаленыя Андрэя Крываноса зупынілі 16-матчавую пераможную серыю мінчукоў, здабыўшы вікторыі ў абедзвюх хатніх сустрэчах.

Лідарам "Барысфена" з'яўляецца амерыканец Джасцін Лі Коўлман. Цэнтравы набірае ў сярэднім 19.1 ачка і здзяйсняе 8.8 падборы за гульню. У "Цмокаў" лідарам пасля сыходу Яўгена Белянкова з'яўляецца Раман Рубінштэйн з 12.2 ачкамі за гульню. Адзначым, што сёння з-за хваробы не дапаможа нашай камандзе Цімафей Еўсіевіч.

Матчы паміж "Цмокамі" і "Барысфенам" пройдуць у спарткомплексе БДЭУ (вул.Ванеева, 32-а) 16 і 17 сакавіка і пачнуцца ў 18:00 і 13:00 адпаведна. Уваход вольны!

Цмокі-Мінск (2)
"Цмокі-2" прымаюць дома зборную Брэсцкай вобласці. У снежні ў берасцейцаў атрымалася перамагчы ў адной з дзвюх хатніх сустрэч, і юныя "Цмокі" прагнуць рэваншу.

Для захавання шанцаў на групу "А" нашай «маладзёжцы» трэба перамагаць у абедзвюх сустрэчах і чакаць асечкі ад «Імпульс-БДУІР». Наш супернік у барацьбе за 5 месца ў элітнай групе праводзіць апошнія сустрэчы з "Прынёманнем".

Матчы "Цмокі-2" пройдуць сёння і заўтра ў спарткомплексе "Цмокі-Мінск" па адрасу вул.Уральская, 3а і пачнуцца ў 18:00 і 14:00 адпаведна. Уваход вольны!

Спонсары і партнёры