«Цмокі» прайгралі 3 ачкі літоўскай камандзе.

У чарговым матчы нацыянальнай баскетбольнай лігі Літвы рэзервовы склад «Цмокаў» сустракаўся з камандай з Цяльшаю. 

Супернікі выдалі роўную гульню ў першай чвэрці, але ўжо ў другой дзесяціхвілінцы «Цмокі» не змаглі прабіць абарону гаспадароў і набралі толькі 9 ачкоў.

Пасля 15-хвіліннага перапынку «Цмокі» вярнуліся ў гульню і адыгралі 5 ачкоў, але гэтага было недастаткова. 70:67 і ў актыве мінчукоў 2 перамогі пры 2 паразах.

У Яўгена Белянкова 18 ачкоў і 5 асістаў. У Антона Вашкевіча дабл-дабл з 16 ачкоў і 11 падбораў.

Поўная статыстыка гульні тут.

Спонсары і партнёры