У трэцім туры нацыянальнай баскетбольнай лігі Літвы «Цмокі» былі мацнейшымі за «Нептунаса» з Клайпеды – 63:61.

Каманда прысвячае гэту гульню памяці Іванскага Валерыя Аляксеевіча. 

Сёння рэзервовы склад «Цмокаў» сустракаўся з леташнім чэмпіёнаў нацыянальнай баскетбольнай лігі Літвы і адной з самых перспектыўных каманд турніру «Нептунасам».

Каманды паказалі не самую рэзультатную гульню: толькі ў другой чвэрці «Цмокі» змаглі набраць 20 ачкоў, пры гэтым дазволіўшы суперніку закінуць толькі 14. 

І хоць апошняя чвэрць засталася за гаспадарамі пляцоўкі (19-11), мінчукі з'язджаюць з Клайпеды з перамогай – 63:61. 

Андрэй Рагазенка стаў самым рэзультатыўным гульцом нашай каманды, набраўшы 18 ачкоў. Кірыл Чумакоў здзейсніў 9 падбораў. 

З поўнай статыстыкай можна азнаёміцца тут.

Заўтра ў 16.00 «Цмокі» сустрэнуцца з камандай з Цяльшая.

Спонсары і партнёры