Падначаленыя Расціслава Вергуна возьмуць удзел у міжнародным турніры ў Літве.

Рэзервовы склад “Цмокі-Мінск” адправіўся ў літоўскі Шылутэ, дзе ў гэтыя дні праходзіць міжнародны турнір Hummel cup. “Цмокі” правядуць тры сустрэчы з супернікамі з Літвы і ЗША.

Склад нашай каманды на гэты турнір выглядае наступным чынам: Вашкевіч Антон, Аладка Іван, Стаброўскі Андрэй, Лютыч Максім, Барысевіч Данііл, Блізнюк Уладзіслаў, Чумакоў Кірыл, Сазонаў Максім, Каратцоў Максім, Паграбіцкі Глеб.

Расклад:

12 верасня, 19.30 - Шылюте (Літва)

13 верасня, 17.00 - Кітсап Адміралс (ЗША)

14 верасня, 14.00 - Куршай (Літва)

Спонсары і партнёры