Пасля кароткатэрміновай адсутнасці форвард вярнуўся ў Мінск.

23-гадовы форвард Яўген Белянкоў павінен быў працягнуць сваю гульнявую кар'еру ў грэчаскім Еrmis Agias. Аднак, пасля перадсезоннай падрыхтоўкі прыняў рашэнне вярнуцца ў склад рэзервовых «Цмокаў».

Яўген Белянкоў:

Дзякуй старшыні клуба Юр'ю Іванавічу Шаколе і галоўнаму трэнеру рэзерву Расціславу Мікалаевічу Вергуну, што далі магчымасць вярнуцца.
У Грэцыі зразумеў, што сітуацыя для мяне некамфортная і гэта наўрад дазволіць мне праявіць сябе на належным узроўні. Перагаварыў з кіраўніцтвам і вельмі рады, што яны пагадзіліся.
Наперадзе чэмпіянаты Беларусі і Літвы, і я паспрабую зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы камандзе паказаць годны вынік.

Спонсары і партнёры