7 кастрычніка на пляцоўцы Falcon Club Арэны нашая дзіцяча-юнацкая школа афіцыйна адкрыла новы сезон!

Учора ў «доме цмокаў» адбылася грандыёзная падзея – адкрыццё новага сезону дзіцячай юнацкай школы «Цмокі-Мінск».

Каля тысячы гасцей: выхаванцаў школы, іх бацькоў і трэнераў чакала насычаная праграма. У холе Falcon Club Арэны працавалі фотабудка, аквагрым і займальныя гульні, а на пляцоўцы дзяцей чакалі конкурсы і эстафеты.

У перапынках удзельнікаў свята радавалі кавер-выканаўца, фіналістка адборачнага тура на дзіцячае «Еўрабачанне» Алёна Тоўсцік і спявачка Наташа «Доміні» Ламака.

Гасцямі імпрэзы сталі гульцы і трэнеры каманд «Цмокі-Мінск»: Яўгенія Сцяпанава, Вікторыя Гаспер, Ксенія Вабішчэвіч, Кірыл Чумакоў, Іван Аладка, Антон Вашкевіч, Андрэй Рагазенка і Аляксей Лашкевіч.

А мы нагадваем, што стаць навучэнцам нашай СДзЮШАР даволі проста: мы прымаем дзетак ад 7 да 16 гадоў.

Дэталі па тэлефонах: 245-64-43, 299-98-41.

Спонсары і партнёры