Хлопцы перамаглі ва ўсіх 5 матчах хатняга тура ЕЮБЛ!

З 17 па 19 сакавіка ў мінскім спарткомплексе "Цмокі-Мінск" праходзіў этап рэгулярнага чэмпіянату Еўрапейска-юнацкай баскетбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд U-16. Юнакі з нашай СДзЮШАР здабылі 5 перамог у 5 матчах і выйгралі хатні этап. 

Каманда пад кіраўніцтвам Таццяны Высоцкай, Арцёма Капітонца і Сяргея Шайкоўскага ў першы дзень спаборніцтваў перайграла рускую "Трэнту" (55:43) і разграміла "Навасібірск" (76:42). У суботу "Цмокі" не пакінулі шанцаў "Калеву" (70:35) і "Ястрабам" з Чэхава (68:55), а ў вырашальным матчы перайгралі ерэванскі "Гранд Спорт" (78:50). 

Лепшым гульцом тура быў прызнаны Мікіта Лагун, які ў 5 матчах набіраў у сярэднім 14.2 ачка і рабіў 4.4 падбора. У сімвалічную пяцёрку гульцоў трапілі таксама нашы Аляксей Цынкевіч і Мікіта Мацаль.

Каманда юнакоў U-16 скончыла рэгулярны чэмпіянат ЕЮБЛ у сваім узросце на другім месцы, саступіўшы толькі аднойчы ў 15 матчах. "Цмокі" выйшлі ў Фінал Чатырох.

Спонсары і партнёры