«Якая ў вас машына?» — адно з самых частых пытанняў ўсім баскетбалістам. Цікава, на чым ездзяць гэтыя двухмятровыя спартсмены?

Нашыя «Цмокі» аддаюць перавагу розным аўтамабілям і заўсёды гатовыя да эксперыментаў. Напрыклад, форвард «Цмокі-Мінск» Мікіта Мешчаракоў нядаўна правёў тэст-драйв новага пазадарожніка Volkswagen TERAMONT, які можна будзе ўбачыць у праграме Аўтапанарама Прэміум на тэлеканале РБК. Пасля здымак баскетбаліст распавёў, на чым ездзіць цяпер, які аўтамабіль хоча купіць і што шануе ў машынах.

Я — фанат «бумера». Усе ў маёй сям'і аддаюць перавагу гэтай маркі — на BMW ездзяць і бацька, і брат. Цяпер у мяне BMW X5 у кузаве E53 2005 года.

А мару я пра BMW X5 (F15) — мне падабаецца дызайн і функцыянальнасць аўтамабіля.

Ўвогуле я аддаю перавагу красоверам, у іх зручна садзіцца з вялікім ростам. Гэтыя машыны, з аднаго боку, кампактныя, на іх можна лёгка манеўраваць і нават «ўлезці» на невялікае парковачнае месца. З іншага боку, у салоне дастаткова прасторы для камфортнай паездкі кіроўцы і пасажыраў.

У машынах цаню надзейнасць, камфорт і эканамічнасць.

Уладальнік Mitsubishi Outlander Вячаслаў Корж пракаціўся на новай Audi Q7 ў рамках тэст-драйву праграмы «Аўтапанарама Прэміум», якую мы хутка ўбачым на тэлеканале РБК, а таксама на іх афіцыйным Youtube-канале. Пасля ўражлівай паездкі, мы пагаварылі аб тым, як складваюцца яго адносіны з аўтамабілямі:

Зараз я езджу на Mitsubishi Outlander 2008 года, на якую перасеў пасля першага майго аўто — Renault Scenic. Пасля «Сцэніка» я хацеў менавіта красовер з поўным прывадам. Люблю рыбалку, таму мне патрэбен быў ёмісты і больш-менш праходны аўтамабіль.

Я абіраў паміж «японцамі» і «карэйцамі». Праўда, у маім коштавым дыяпазоне было не вельмі шмат «жывых» машын. Але адну знайшоў і на ёй езджу. «Міцубісі» мяне задавальняе па ўсіх параметрах, і, што немалаважна, па расходу.

Пра што мару? Нават не ведаю. Мне шмат машын падабаецца, але, напэўна, наступную хацеў бы Toyota. Можа, Highlander ...

Як бачыце, «цмокі» не сталі выключэннем, а, хутчэй, пацвярджаюць правіла, што вялікаму чалавеку патрэбен вялікі аўтамабіль.

Спонсары і партнёры