Форвард вярнуўся ў стан «Цмокаў». 

Гулец нацыянальнай зборнай Віталь Лютыч (1992, 198) падпісаў кантракт з баскетбольным клубам. Баскетбаліст упершыню далучыўся да «Цмокі-Мінск» улетку 2013 года. За 3 гады ў складзе «Цмокаў» Віталь тройчы быў чэмпіёнам Беларусі і тройчы заваёўваў Кубак Беларусі.

У 2016-м форвард змяніў клубную прапіску і перайшоў у эстонскі «Калеў», дзе стаў адным з лідараў каманды. У матчах Адзінай Лігі ВТБ гулец адзначаўся 14.7 ачкамі і 3.8 падборамі ў сярэднім за 26.29 хвілін на пляцоўцы.

Мінулы сезон Віталь правёў у краснаярскім «Енісеі». У 19 сустрэчах Лігі ВТБ форвард набіраў у сярэднім 9.3 ачкі і здзяйсняў 2.5 падбора за 21.40 хвілін на пляцоўцы.

Спонсары і партнёры