Маладзёжка праводзіць пераможны дзень на ЕЮБЛ, а дзяўчыны саступаюць АЗС Люблін.

«Цмокі-2» пасля няўдалага старту здабылі 2 упэўненыя перамогі на моладзевым еўракубку. Спачатку беларусы былі мацнейшымі за ТТУ з Таліна – 68:60. Лепшым у нашай камандзе стаў Цімур Друкаў, які аформіў дабл-дабл з 19 ачкоў і 10 падбораў.

У другой сустрэчы мінчукі разграмілі шведскую «Вастру» - 90:42. Ілля Паланевіч набраў 19 ачкоў, а Вадзім Стубеда запісаў на свой лік 14 падбораў.

Жаночая каманда «Цмокаў» саступіла польскаму АЗС Люблін – 50:70.

Спонсары і партнёры