Нападаючая падоўжыла кантракт з "Цмокамі" яшчэ на год.

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" рады абвясціць пра працяг супрацы з нападаючай Алай Мураўскай (32 гады, 193).

Мураўская надзела на сябе джэрсі "Цмокаў" у 2014 годзе. Разам з камандай яна двойчы станавілася чэмпіёнкай краіны. Дапамагла камандзе заваяваць Кубак Беларусі 2016. У фінальным матчы супраць "Гарызонту" стала самым рэзультатыўным гульцом у нашым складзе, а ў нацыянальным чэмпіянаце сезона 2016/17 Ала правяла 22 гульні і набірала 8.9 ачкоў і 7.1 падбораў у сярэднім за 25.28 хвілін на пляцоўцы.

Спонсары і партнёры