Жаночая каманда «Цмокаў» бярэ ўдзел у таварыскім турніры ў Літве.

Каманда Андрэя Ваўлева ў выходныя адправілася ў Палангу, дзе ў гэтыя дні праходзіць міжнародны баскетбольны турнір. Акрамя «Цмокаў» у турніры бяруць удзел латвійскі «Ліепая», курскія «Дынама» і «Інвента», літоўскі «Вілкмерге» і гарадзенская «Алімпія».

У першым матчы нашая каманда не пакінула шанцаў суперніцам з Ліепая – 90:32. Па 15 ачкоў і 3 падборы набралі Ала Мураўская і Кацярына Рыбалка. 12 ачкоў і 7 падбораў на ліку Вікторыі Гаспер.

У  сераду ў 17.00 нашыя дзяўчыны сустрэнуцца з курскай «Інвентай», а 13 верасня мы даведаемся, як размеркаваліся ўсе месцы на турніры.

Спонсары і партнёры